Сябры!

Жыхары дамоў, двароў, кварталаў і мікрараёнаў!

Нашая ініцыятыва "КОТэГС" дапаможа Вам арганізаваць выбары ў мясцовае самакіраванне ў межах закона ўжо сёння.

Вы зможаце забяспечыць:
- стварэнне народных дружынаў,
- захаванасць народных муралаў і нацыянальнай сімволікі ў дварах,
- законнасць дваровых сходаў, канцэртаў ды іншых ініцыятываў.

Сябры!

Жыхары дамоў, двароў, кварталаў і мікрараёнаў!

Нашая ініцыятыва "КОТэГС" дапаможа Вам арганізаваць выбары ў мясцовае самакіраванне ў межах закона ўжо сёння.

Вы зможаце забяспечыць:
- стварэнне народных дружынаў,
- захаванасць народных муралаў і нацыянальнай сімволікі ў дварах,
- законнасць дваровых сходаў, канцэртаў ды іншых ініцыятываў.

Што такое
КОТэГСы

Закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні дазваляе грамадзянам ствараць калегіяльныя органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (КОТэГСы). На падставе дваравых калектываў, якія ўжо існуюць, Вы можаце стаць чальцамі КОТэГСаў.

Вы самі зможаце вырашаць, як будзе выглядаць Вашая вуліца ці квартал, якія муралы будуць на сценах Вашых дамоў, у якія колеры будуць пафарбаваныя лаўкі каля пад'ездаў. Вы зможаце вызначаць, якія артысты будуць выступаць з вашых гаўбцоў. Вам проста трэба абраць сваіх прадстаўнікоў у КОТэГСы, якія будуць адстойваць Вашыя інтарэсы.

Вам не будуць больш пагражаць штрафамі за бчб у вакне ці на гаўбцы. Камунальнікі не змогуць зафарбаваць патрыятычныя муралы. Вас змогуць ахоўваць народныя дружыны ад неапазнаных бегаючых аб'ектаў у балаклавах.

?

Навошта патрэбныя КОТэГСы?

Добраўпарадкаванне
Удзел у прыняцці рашэнняў аб тым, як выглядаюць двары вашых дамоў і якія муралы павінны ўпрыгожваць ваш мікрараён. Добраўпарадкаванне пляцовак: дзіцячых, спартыўных і для выгулу жывёлаў.
Клубы самадзейнасці
Арганізацыя культурніцкіх, спартыўных, адукацыйных ды іншых мерапрыемстваў. Садзейнічанне ў адраджэнні і захаванні культурных каштоўнасцяў, нацыянальных звычаяў і традыцыяў, у прапагандзе здаровага ладу жыцця, у развіцці фізічнай культуры, мастацкай і тэхнічнай творчасці.
Групы выходнага дня
Арганізацыя сумесных мерапрыемстваў для дзяцей, навучанне правілам паводзінаў на вуліцы, дома і ў грамадскіх месцах, выхаванне нацыянальнай годнасці і любові да Беларусі, роднага горада.
Сумеснае баўленне вольнага часу
Канцэрты, агульная гарбата, адпачынак і сумесныя гульні.
Дабрачыннасць
Сацыяльная падтрымка сем'яў (дзеці, самотныя людзі сталага веку, інваліды, шматдзетныя і праблемныя сем'і). Дапамога пацярпелым.
Садзейнічанне ў выбарах
Павелічэнне грамадзянскай актыўнасці і адказнасці жыхароў пры падрыхтоўцы і правядзенні выбарчых кампаніяў. Садзейнічанне грамадскім аб'яднанням, якія спрыяюць працэсам пабудовы дэмакратычнай, прававой, сацыяльнай дзяржавы.
Добраахвотныя народныя дружыны
Прыцягненне жыхароў да праваахоўчай дзейнасці. Прававая асвета. Прафілактыка правапарушэнняў.
Правядзенне сходу
(для абрання новых чальцоў, унясення зменаў у Палажэнне аб КОТэГС, планы дзейнасці на бліжэйшы час і г.д.)
  • 1
    Аб'яднаецеся ў ініцыятыўную групу з актывістамі двара.
  • 2
    Удакладніце ў ЖЭС межы і колькасць жыхароў КОТэГСа.
  • 3
    Збярыце подпісы 25% жыхароў за правядзенне сходу і ў падтрымку Вашых прадстаўнікоў (упаўнаважаных).
  • 4
    Занясіце подпісы і апавяшчэнне ў адміністрацыю.
  • 5
    Правядзіце сход і абярыце новых чальцоў Вашага самакіравання.

Пытанні, якія часта задаюцца

Сайт запустил:


Illustration: